У Мінску пусцяць аўтобус, каб людзі маглі дабірацца ў паліклініку

Аўтобусны маршрут №37д «Карбышава — Вакзал» запускаюць тэрмінам на тры месяцы, каб людзі маглі дабірацца ў 6-ю цэнтральную раённую паліклініку па адрасе Ульянаўская, 5. Рэч у тым, што за паліклінікай замацавана тэрыторыя ў раёне вуліцы Гікала і Платонава.

12.11.2022 / 11:13

Траса маршруту арганізавана з рухам па вул. Карбышава, Сядых, Каліноўскага, Лагойскім тракце, вул. Валгаградскай, праспекце Незалежнасці, вул. Платонава, Чапаева, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай.

На ўчастку вуліц Ульянаўскай, Бабруйскай для маршруту будзе арганізавана выкананне прыпыначных пунктаў «Стадыён Дынама» ў абодвух напрамках, «Вакзал» па вул. Бабруйскай (каля дома № 13).

Nashaniva.com