«Мы не халадзільная камера». Кіеў адмовіўся замарожваць канфлікт з Масквой без вызвалення акупаваных тэрыторый

Украіна не мае намеру замарожваць сітуацыю на фронце пасля вызвалення Херсона. Пра гэта ўвечары 11 лістапада ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона заявіў сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

12.11.2022 / 10:52

Фота: AP

«Мы не можам нічога замарожваць. Мы не халадзільная камера. Мы павінны вызваляць нашы тэрыторыі незалежна ад надвор'я, незалежна ад пары года. Ніякага спынення мы рабіць не можам, таму што там ёсць нашы людзі, мы бачым, як яны пакутуюць, як яны са слязамі на вачах сустракаюць нашых хлопцаў, нашых вызваліцеляў.

Таму задача ўзброеным сілам, якую ставіць прэзідэнт нашай краіны, яна даволі простая і зразумелая — вызваленне ўсіх нашых тэрыторый ад тэрарыстаў, ад акупантаў. І гэта абавязкова будзе зроблена. Пытанне толькі часу», — сказаў Данілаў.

Nashaniva.com