Бэнксі наведаў Барадзянку пад Кіевам і пакінуў там графіці

У Барадзянку прыязджаў Бэнксі. Зорка брытанскага вулічнага мастацтва пакінуў там сваё графіці і апублікаваў фота з ім на сваёй афіцыйнай старонцы ў Instagram.

12.11.2022 / 10:04

На сцяне знішчанага вайной дома ён намаляваў дзяўчыну-гімнастку, што стаіць на руках дагары нагамі, быццам абапіраючыся на руіны. Мастаку давялося працаваць сярод разбуранага выбухам бетону і арматуры.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Banksy (@banksy)

Падпісаў фота вельмі лаканічна: «Барадзянка, Украіна». Быццам разумеў — яго фанаты чакаюць пацверджання, што ён быў у гэтым украінскім горадзе, зруйнаваным вайной.

Спрэчкі пра тое, ці Бэнксі прыехаў ва Украіну, вяліся некалькі дзён таму, калі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве з'явілася графіці на бетонных блоках — двое дзяцей быццам на арэлях качаюцца на абаронным металічным вожыку, піша «Украінская праўда».

Потым было фота з Барадзянкі, на ўнутранай сцяне разбуранага дома маленькі хлопчык кідае на спіну мужчыну ў кімано з чорным поясам. Фота абнародаваў фатограф Эд Рам.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Ed Ram (@edr4m)

Nashaniva.com