У Беларусь даставілі 2 мільёны доз кітайскай вакцыны ад кавіду

Самалёт з Пекіна з гуманітарным грузам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Яўген Бараноўскі.

12.11.2022 / 09:51

Палёт прайшоў паспяхова. Самалёт Іл-76 даставіў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» гуманітарны груз агульнай масай 24,7 тоны, у якім 2 млн доз вакцыны Vero Cell ад COVID-19 і шпрыцы.

«Гуманітарны груз суправаджалі супрацоўнікі МНС, пры транспартоўцы грузу выконваліся ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку патрэбны тэмпературны рэжым», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МНС.

Nashaniva.com