У Мінску матацыкліст даездзіўся між машынамі ФОТАФАКТ

Інцыдэнт здарыўся ў пятніцу ў Мінску на праспекце Машэрава каля васьмі гадзін вечара, піша Onliner.by. У гэты час тут утварыўся затор, і хтосьці, мабыць, спрабаваў пераадолець свой шлях хутчэй.

12.11.2022 / 16:23

Што менавіта адбылося, невядома. Версій можа быць некалькі: матацыкліст стаяў, і яго прыціснуў адзін з аўтамабіляў, альбо аўтамабілі стаялі (ці рухаліся з невялікай хуткасцю), а кіроўца двухколавага транспартнага сродку паспрабаваў праехаць між радамі і не разлічыў габарыты.

Nashaniva.com