На таргах у Мінску даляр знізіўся да гадавога мінімуму

А еўра зноў стаў каштаваць даражэй, чым амерыканская валюта.

11.11.2022 / 13:11

На таргах у Мінску 11 лістапада даляр знізіўся адразу на тры капейкі (-3,11) да 2,4268 беларускага. Гэта гадавы мінімум.

Еўра сёння вырас на адну капейку (+1,03) да 2,4602.

Расійскі рубель вырас на 1,59 капейкі да 4,0206 беларускага рубля за 100 адзінак.

Nashaniva.com