Месца пахавання Страмавусава засакрэцілі

Развітальная цырымонія з загінулым калабарантам праходзіць у саборы Аляксандра Неўскага ў Сімферопалі 11 лістапада.

11.11.2022 / 13:03

Намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсона загінуў у ДТЗ у раёне Генічаска 9 лістапада.

Аднак месца пахавання Кірылы Страмавусава будзе засакрэчана. Пра гэта КП-Крым паведаміла дасведчаная крыніца.

— Пахаваюць у адкрытай труне, але з закрытым тварам. Пра месца пахавання паведамляцца не будзе, — удакладніў суразмоўца.

Nashaniva.com