Мінпрацы назвала сярэдні памер пенсіі з 1 снежня

Са снежня пенсіі ў Беларусі будуць павялічаныя на 5 працэнтаў. Памер сярэдняй пенсіі складзе 670 рублёў, паведамляе Мінпрацы.

11.11.2022 / 10:03

Гэта трэцяе павышэнне працоўных пенсій у гэтым годзе. Раней працоўныя пенсіі былі павышаны ў сакавіку на 7 працэнтаў і ў жніўні на 10 працэнтаў.

Такім чынам, у адносінах да снежня 2021 г. пенсія павялічыцца на 23 працэнты.

У Мінпрацы звяртаюць увагу на тое, што памер пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры назначэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі, напрыклад, за ўзрост.

Nashaniva.com