Сёння ў Полацку затрымлівалі сына Вольгі Брыцікавай

Ён прыйшоў з войска за дзень да яе суда і на судзе прадстаўляў яе інтарэсы.

10.11.2022 / 21:49

Пасля арышту маці ён штодня наведваў яе ў ІЧУ. Прычына яго затрымання невядомая, паведамляе «Свабодны прафсаюз».

Нагадаем: Вольга, якая ў маі выйшла на волю пасля 75 сутак, напачатку лістапада была зноў арыштавана на 15 сутак.

Абноўлена: а 19-й гадзіне стала вядома, што хлопца адпусцілі.

Nashaniva.com