Затрыманыя два высокапастаўленыя кіраўнікі «Нафтана»

На працоўных месцах затрымыныя два высокапастаўленыя кіраўнікі «Нафтана»: начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі Мікалай Сакалоў і намеснік галоўнага механіка па мадэрнізацыі і рамонтах Сяргей Бароха, паведамляе тэлеграм-канал «Нафтан супраць экстрэмізму».

10.11.2022 / 12:07

Фота: «Нафтан»

Дакладныя прычыны затрымання невядома, але па інфармацыі канала, гэта можа быць звязана са справай аб карупцыі пры будаванні ўстаноўкі запаволенага каксавання. Будаванне зацягнулася на 6 гадоў і суправаджалася мноствам пазаштатных сітуацый.

Nashaniva.com