З 1 снежня вырастуць пенсіі

Як паведамляе Белта, пенсіі ў Беларусі з 1 снежня вырастуць на 5%.

10.11.2022 / 11:27

Гэта трэцяе павышэнне пенсій у 2022 годзе. Раней намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка паведамляла, што два папярэднія павышэнні пенсій у Беларусі (у сакавіку і жніўні ) павялічылі памер выплат на 15%.

У выніку сярэдняя пенсія па краіне стала 640 рублёў.

Nashaniva.com