Кіраўнік СААЗ: Смяротнасць ад каранавіруса знізілася на 90%

10.11.2022 / 10:45

Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў 9 лістапада аб зніжэнні смяротнасці ад COVID-19 у свеце з лютага 2022 года амаль на 90%. Калі ў пачатку года колькасць смерцяў у тыдзень складала каля 75 тыс., то цяпер — усяго 9,4 тыс., паведаміў ён.

Па словах Гебрэесуса, такое зніжэнне смяротнасці ад каранавіруса — падстава для аптымізму.

Nashaniva.com