Гурт ЛСП ездзіць з канцэртамі па Расіі

Беларускі рэпэр Алег ЛСП вясной выказваўся супраць вайны, але днямі выступаў у расійскіх гарадах.

10.11.2022 / 10:20

Фота: Instagram / @nmarat

У пачатку лістапада (4, 5 і 8 чысла) гурт спяваў у Екацерынбургу, Чалябінску, Арэнбургу.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Refrain concert (@refrainconcert)

Расклад гэтых канцэртаў быў на афіцыйным сайце музыкаў, але пасля знік.

У туры з ЛСП граў гітарыст гурта «Мумі Троль» Арцём Крыцын. А вось музыкі Пятра Клюева не сцэне заўважана не было.

Раней ЛСП выказваўся супраць вайны. У красавіку гурт выпусціў песню «Ураганы» і напісаў, што ўсе заробленыя з яе сродкі будуць накіраваныя ў фонды падтрымкі ўцекачоў.

«Я не ведаю ніводнага чалавека, які свядома ўхваляе бамбардзіроўкі і ракетныя абстрэлы, забойствы людзей і разбурэнне гарадоў. Упэўнены, яны існуюць, але падзяліць іх пункт гледжання ў мяне ніколі не атрымаецца. Я б вельмі хацеў паўплываць на гэты кашмар — спыніць, а лепш — адкруціць назад, каб тэхніка і боепрыпасы вярнуліся на склады, разбураныя гарады паўсталі з попелу, а людзі — з магіл. Але я дастаткова дарослы, каб разумець — маіх сіл для гэтага, на жаль, недастаткова», — дзяліўся фронтмен Алег Саўчанка.

У інтэрв'ю «Нашай Ніве» ў чэрвені рэпер казаў, што пэўны час вырашыў правесці ў вандроўках і не вяртацца ў Беларусь ці Расію.

Калі пачалася вайна, ён адмяніў тур па Расіі. Наўрад ці погляды музыкаў змяніліся, але праз некалькі месяцаў яны аднавілі канцэрты — у верасні былі выступленні ў Растове і Калінінградзе.

Алег ЛСП — пра жыццё пасля 24 лютага, творчасць на беларускай мове і плэйлісты Лукашэнкі ды Пуціна. Вялікая гутарка 

Nashaniva.com