ЕС павялічыў закупкі звадкаванага прыроднага газу да 100 мільярдаў кубаметраў

З пачатку года краіны Еўрасаюза закупілі больш за 100 млрд кубаметраў звадкаванага прыроднага газу, што ўжо значна вышэй за аб'ём за ўвесь 2021-ы і нават перавышае закупкі Кітая, былога «лідара» ў спажыванні гэтага віду паліва.

10.11.2022 / 07:37

У студзені-кастрычніку 2022 года сусветныя пастаўкі звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у 27 краін-членаў ЕС склалі 105 млрд кубаметраў, падлічыла даследчая кампанія Kpler.

Для параўнання: за аналагічны перыяд 2021-га гэты паказчык быў на ўзроўні 64 млрд кубаметраў, а за ўвесь мінулы год краіны ЕС закупілі 78,1 млрд кубаметраў.

Вынік гэтага года па аб'ёмах закупкі аказаўся вышэйшы, чым у іншага найбуйнейшага спажыўца СПГ — Кітая: за першыя дзесяць месяцаў 2022-га ён закупіў толькі 69,9 млрд кубаметраў супраць 87,5 млрд кубаметраў за аналагічны перыяд 2021-га.

За ўвесь мінулы год Кітай закупіў 108 млрд кубаметраў.

Nashaniva.com