Затрымалі пяць меркаваных арганізатараў «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта»

Паводле ГУБАЗіКа, затрыманыя «вялі актыўную экстрэмісцкую дзейнасць у кожным рэгіёне, абмяркоўвалі і планавалі дыверсіі ды тэракты, у тым ліку на чыгуначнай дарозе і з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава», піша «Вясна». 

09.11.2022 / 18:52

Таксама яны нібыта маюць дачыненне да шэрагу падпалаў, у тым ліку рамкі BelToll у раёне Сеніцы больш за месяц таму.

Учора стала вядома, што гэты «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» прызнаны лукашэнкаўскімі сілавікамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Nashaniva.com