Стала вядома, што сказаў Страмавусаў у сваім апошнім пасце

Намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсоншчыны Кірыл Страмавусаў, пра смерць якога — нібыта ў ДТП — стала вядома сёння, перад адпраўленнем у сваю апошнюю дарогу запісаў чарговае (як аказалася, апошняе) відэа і напісаў пост у тэлеграме.

09.11.2022 / 17:42

У сваім апошнім пасце высокапастаўлены калабарант насуперак відавочным фактам працягваў сцвярджаць, што «на дадзеным этапе сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем расійскіх вайскоўцаў». Усюды, паводле яго слоў, украінцы намагаюцца наступаць і прарваць лінію абароны, але беспаспяхова. Хоць нібыта пры іх дзеяннях задзейнічаныя «замежныя наёмнікі».

Надзеі на светлую будучыню ў Страмавусава былі звязаныя з Рэспубліканскай партыяй ЗША: «Калектыўны Байдэн заканчвае сваю магію, і хутка ва ўкранацыстаў скончыцца фінансаванне з-за поўнага фіяска дэмакратаў на выбарах у ЗША».

Самому яму праверыць адэкватнасць сваіх прагнозаў ужо не суджана.

Nashaniva.com