Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку. Ён прастойваў з 25 красавіка

09.11.2022 / 14:23

9 лістапада ў 12.33 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дадатковых выпрабаванняў, паведамляе Мінэнерга.

Паведамляецца, што зараз ідзе паэтапны набор магутнасці. У цяперашні час яна складае 400 МВт.

БелАЭС не працавала з 25 красавіка.

Nashaniva.com