Уначы 9 лістапада будуць часова недаступныя аперацыі ў банкаматах і інтэрнэт-банкінгу аднаго з банкаў

Ноччу 9 лістапада з 02:00 да 05:00 у «Прыёрбанку» запланаваныя тэхнічныя работы. У сувязі з гэтым, паведамляе тэлеграм-канал банка, у названы прамежак часу будуць часова недаступныя некаторыя аперацыі.

08.11.2022 / 22:44

Недаступныя будуць аперацыі па картках у банкаматах, тэрміналах і інфакіёсках банка, аперацыі па картках гэтага банка ў прыладах іншых банкаў, плацяжы па картках «Прыёрбанка» на сайце e-pay.by і ў інтэрнэт-крамах, а таксама пераводы на карткі ў інтэрнэт-банку і мабільным дадатку Prior Online.

Nashaniva.com