У эфіры СТБ паказалі відэа з пяццю беларусамі, якіх затрымалі нібыта з-за рэгістрацыі ў чат-боце Палка Каліноўскага

Відэа з пяццю затрыманымі паказалі ў перадачы Рыгора Азаронка «Таемныя спружыны палітыкі», заўважыла «Медыязона».

08.11.2022 / 22:32

Названыя і імёны затрыманых — Аляксандр Бялееўскі, Уладзіслаў Дауэтас, Юрый Палітыка, Аляксей Калібаба і Яўген Уладзіміраў.

У канцы верасня МУС прызнала Полк Каліноўскага «экстрэмісцкім фарміраваннем». Хоць за падазрэнне ў сувязях з ім пераследавалі і да таго.

Nashaniva.com