Беларускія цыгарэты везлі ў Расію пад выглядам аўтамабільных фільтраў

Расійскія мытнікі зноў перашкодзілі ўвозу беларускіх цыгарэт у Расію. У Смаленскай вобласці мабільная група мясцовай мытні спыніла грузавік, які па дакументах вёз фільтры для грузавых аўтамабіляў з Беларусі ў горад Сафонава. Але рэальна там былі не фільтры, паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне РФ.

08.11.2022 / 21:32

Мытнікі дагледзелі груз і замест фільтраў знайшлі ў скрынках беларускія цыгарэты. Дакументаў на іх не было. Было канфіскавана 104 упакоўкі цыгарэт на суму 11,6 млн расійскіх рублёў (19 тысяч даляраў).

Nashaniva.com