«Наша Ніва» пачынае штодзённыя выпускі ВІДЭАнавін. Глядзіце першы 

«Першая беларуская газета з рысункамі» стварыла запатрабаваныя сайт і тэлеграм-канал. А ад сёння кожны вечар вас будзе чакаць і відэавыпуск навін дня. Усё самае важнае — якасна, коратка і па-беларуску.

08.11.2022 / 20:43

Вось першы выпуск навінаў ад «Нашай Нівы». 

Абавязкова падпісвайцеся. Стаўце свае лайкі і пішыце заўвагі ў каментарах. І раскажыце суседзям і калегам пра Nasha Niva News. Ночка цёмная на свеце вечна не начуе. А беларуская птушка бусел будзе жыць і пасвіцца вечна.

Nashaniva.com