«Да свабоды гэтак блізка…» Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

У чарговым выпуску на сваім Youtube-канале паэт, перакладчык, знаўца літаратуры Андрэй Хадановіч расказвае пра вялікага паэта і спевака Леанарда Коэна.

08.11.2022 / 16:53

Як Коэн звязаны з ВКЛ? Колькі кавераў існуе на знакамітую песню Коэна «Алілуя»? Як адна хлусня Коэна стварыла адну з самых славутых песень музыкі? Чаму песня «Партызан» актуальная для Беларусі і як ствараўся яе беларускамоўны пераклад? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у новым выпуску размоў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.

Сярод іншага Андрэй Хадановіч выконвае пад гітару цудоўныя песні Леанарда Коэна ў сваім перакладзе.

Nashaniva.com