Мастака Алеся Пушкіна збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» ініцыявала ўзмацненне пакарання мастаку Алесю Пушкіну і перавод яго ў турму. Суд па замене рэжыма адбудзецца 11 лістапада ў судзе Івацэвіцкага раёна.

08.11.2022 / 16:16

Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч, які нядаўна ўзмацніў пакаранне і палітвязню Сцяпану Латыпаву.

Нагадаем, Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022-га Пушкіна асудзілі на 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ. 

Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.

Nashaniva.com