Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае 

Калі ў вас яшчэ засталіся кабачкі, а на носе — важная падзея, гэты рэцэпт вас выратуе. Вы атрымаеце прыгожую і сытную гарачую страву, якая да таго ж і дужа апетытная.

16.07.2023 / 18:42

Фота: BBC Food

Каб зрабіць фаршыраваныя кабачкі, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце вялікую форму для запякання і высцеліце яе фольгай, пакіньце краі фольгі звісаць з формы.
  2. Давядзіце да кіпення ваду ў вялікім рондалі — у ім павінна хапіць месца для абедзвюх палоў кабачка. Трохі прыпраўце ваду соллю.
  3. Лыжкай прыбярыце з кабачка насенне і кудзелістую мякаць, выкіньце іх. Дастаньце з кабачка прыкладна 120 грамаў мякаці так, каб у паловах атрымалася вялікая выемка, і адкладзіце гэтую мякаць.
  4. Асцярожна апусціце паловы кабачкоў у рондаль з кіпучай вадой, адразу ж выключыце агонь і пакіньце кабачкі ў вадзе да таго часу, пакуль вы будзеце гатовыя іх ужываць паводле рэцэпта.
  5. Здрабніце часнок і чабор (можна выкарыстоўваць ступку), дадайце соль і молаты чорны перац на смак. Разагрэйце ў патэльні аліўкавы алей, дадайце цыбулю, часнок і чабор, абсмажце да мяккасці. Дадайце фарш і смажце сумесь 10 хвілін, пакуль яна не падрумяніцца, пры гэтым пастаянна яе памешвайце.
  6. Пакуль фарш гатуецца, пакладзіце памідоры ў міску, залейце іх кіпнем і пакіньце на 30 секунд. Дастаньце памідоры шумоўкай, прамыйце пад халоднай вадой і здыміце з іх скурку. Нарэжце памідоры вялікімі кавалкамі.
  7. Дадайце да фаршу таматнае пюрэ ці кетчуп (можна яго напалову замяніць нарэзанымі вяленымі памідорамі), смажце яшчэ 5 хвілін. Нарэжце 120 грамаў мякаці кабачка, дадайце яе да фаршу і перамяшайце. Дадайце нарэзаныя памідоры і пятрушку і гатуйце сумесь на агні яшчэ 10 хвілін, пры гэтым перыядычна памешвайце.
  8. Здыміце сумесь з агню і трохі астудзіце, а потым умяшайце ў яе яйкі (калі сумесь будзе занадта гарачай, яйкі звернуцца).
  9. Дадайце ў патэльню з сумессю палову з нацёртых сыроў і добра перамяшайце.
  10. Асцярожна прыбярыце паловы кабачка з гарачай вады, злейце ўсю ваду з іх цэнтра і пакладзіце іх у форму для запякання. Лыжкай кладзіце сумесь з фаршу ў кожную з паловаў кабачка, пакуль яны не напоўняцца. Акуратна злучыце паловы і змажце скурку кабачка алеем. Пасыпце кабачок рэшткамі цёртых сыроў. Абгарніце фольгу вакол кабачка, каб змацаваць яго, пакіньце ўверсе невялікі зазор.
  11. Выпякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы каля 45 хвілін. Праз 45 хвілін павялічце тэмпературу ў духоўцы да 200 градусаў, раскрыйце фольгу і гатуйце яшчэ 5 хвілін, каб цёрты сыр падрумяніўся і стаў хрусткім. Дастаньце з духоўкі і адстаўце на 10 хвілін.
  12. Для падачы нарэжце кабачок на колцы і пасыпце дадаткова пармезанам і пятрушкай, калі жадаеце.

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Якую агародніну карысна ўжываць свежай, а што лепш падсмажыць?

Рэцэпт на выхадныя. Класічны хлебны пудынг — брытанская класіка на вашым стале

Nashaniva.com