Ва Украіну прыбылі заходнія ЗРК NASAMS і Aspide

Ва Украіну прыбылі першыя зенітна-ракетныя комплексы NASAMS і Aspide, паведаміў у твітары міністр абароны краіны Аляксей Рэзнікаў.

07.11.2022 / 17:21

«Гэтая зброя значна ўзмоцніць украінскую армію і зробіць наша неба больш бяспечным. Мы будзем працягваць збіваць атакуючыя нас варожыя цэлі. Дзякуй нашым партнёрам: Нарвегіі, Іспаніі і ЗША», — напісаў Рэзнікаў.

ЗРК NASAMS могуць знішчаць манеўраныя аэрадынамічныя цэлі на адлегласці ад 20 да 180 км (у залежнасці ад ракет). 

Nashaniva.com