У НАТА ацанілі імавернасць прымянення Расіяй ядзернай зброі

Рызыка прымянення Расіяй ва Украіне ядзернай зброі невялікая, але НАТА ставіцца да гэтага вельмі сур'ёзна. Пра гэта заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг.

05.11.2022 / 22:44

«Рызыка таго, што Расія прыменіць ядзерную зброю ва Украіне, невялікая, але наступствы будуць велізарнымі, таму мы ставімся да гэтага вельмі сур'ёзна. Расія паводзіць сябе безадказна і безразважна. Ядзерная зброя зменіць характар канфлікту. У ядзернай вайне не будзе пераможцаў. Мы ясна даём гэта пасланне. Ядзерная пазіцыя Расіі не змянілася», — сказаў Столтэнберг у інтэрв'ю турэцкаму тэлеканалу NTV.

Nashaniva.com