Літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну вагоны з сімволікай расійскіх дэсантных войскаў

Літоўскія памежнікі, правяраючы на памежным з Калінінградскай вобласцю чыгуначным пункце пропуску Кібартай расійскія грузы, заўважылі на некалькіх вагонах, у якіх яны перавозіліся, сімволіку расійскіх Паветрана-дэсантных войскаў. Цырымоніцца з гэтым транспартам не сталі, паведамляе ў фэйсбуку літоўская Дзяржаўная служба аховы мяжы.

05.11.2022 / 13:24

У адным чыгуначным саставе было тры, а ў другім — два пустыя вагоны з такой сімволікай. Яны мелі ехаць транзітам праз Літву ў Беларусь. Але не даехалі — літоўцы вярнулі іх назад у Калінінградскую вобласць.

Nashaniva.com