Лукашысты разграмілі кватэру прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага

Рэжымныя сілавікі вярнуліся да методыкі паказальнага разгрому жылля знакавых асоб антылукашэнкаўскага супраціву, якія самі знаходзяцца не ў межах іхняй дасягальнасці. У адным з праўладных каналаў змешчаны ролік, на якім знятая разгромленая кватэра прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор». 

05.11.2022 / 09:58

У роліку знятая кватэра да ператрусу, а затым, пасля мантажнага склейвання, паказаныя яго наступствы: паламаная мэбля, раскіданыя рэчы, перакуленыя шафкі і іншае. 

Раней былі разгромленыя кватэры шэрагу палітуцекачоў ці іх сваякоў. Сярод іх — Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп'еў, Андрэй Павук, Юльяна Шаметавец, Антон Матолька. Быў разгромлены таксама дом, дзе раней жыла сям'я Валерыя і Веранікі Цапкалаў.

Nashaniva.com