Палітзняволены Аляксандр Губейка выйшаў на волю

15 кастрычніка вызваліўся са шклоўскай ПК-17 палітзняволены пенсіянер Аляксандр Губейка, паведамляе Dissidentby.

04.11.2022 / 17:28

62-гадовы пенсіянер Аляксандр Губейка быў асуджаны да двух гадоў калоніі за тое, што на акцыі пратэсту ён нібыта двойчы ўдарыў камандзіра аддзялення АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Пасля гэтага сілавік 10 дзён правёў у шпіталі.

Мужчына сваёй віны не прызнаў і прабачэння ў амапаўца на судзе не прасіў.

Nashaniva.com