У Дзяржпагранкамітэце пракаментавалі нашумелы ролік, на якім украінцы на БТР нібыта выпадкова заехалі ў Беларусь

ДПК назваў сітуацыю з нібыта выпадковым заездам украінцаў на БТР у Беларусь правакацыяй.

04.11.2022 / 17:23

Як паведамляе ведамства, днём 29 кастрычніка быў зафіксаваны рух украінскага БТР-80 з узброенымі людзьмі на ім. Пасля спынення перад інжынернымі загараджэннямі бронетранспарцёр, маўляў, развярнуўся і вярнуўся ва Украіну.

Сцвярджаецца, што беларускія пагранічнікі занялі агнявыя пазіцыі і гатовыя былі адбіць магчымую агрэсію.

Некалькі дзён таму ў сацсетках з’явілася відэа, на якім украінскія вайскоўцы кажуць, што нібыта заехалі на тэрыторыю Беларусі, «напужаўшы бульбашоў».

Nashaniva.com