Беларускі футбаліст узяў расійскі пашпарт у спадзеве загуляць за зборную РФ. Але аказаўся незапатрабаваны і вярнуўся

На таварыскія матчы супраць Сірыі і Амана ў нацыянальную зборную Беларусі выклікалі 23-гадовага паўабаронцу расійскага «Арэнбурга» Кірыла Капленку. 

04.11.2022 / 12:49

Калісьці ён падаваў вялікія надзеі — у 18 гадоў дэбютаваў за асноўны склад пецярбургскага «Зеніта». Тады ж ён адмовіўся ад выкліку ў моладзевую зборную Беларусі і стаў гуляць за Расію.

Пасля з-за траўмы імклівая кар’ера гульца запаволілася, а з «Зеніта» ён перайшоў у менш статусны «Арэнбург» і стаў забаненай паўсюль зборнай Расіі непатрэбны. І адразу прыняў запрашэнне беларускай нацыяналкі.

«Да беларусаў адпусцілі з умовай, што будзе там капітанам і дадуць гуляць па 90 хвілін! А калі без жартаў, то гэта таксама нядрэнна. Усё ж такі міжнародны вопыт нікому не нашкодзіць — ні яму, ні нам унутры каманды. Няхай хлопец развіваецца», — заявіў спартовы дырэктар «Арэнбурга» Дзмітрый Андрэеў.

Nashaniva.com