Зяленскі не паедзе на саміт G20, калі там будзе Пуцін

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што пытанне яго ўдзелу ў саміце G20 у Інданэзіі будзе вырашана праз некалькі дзён. Пра гэта ён паведаміў у Кіеве на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Грэцыі Кацярыне Сакеларапулу, піша «Еўрапейская праўда».

03.11.2022 / 21:18

«Пазіцыя мая асабіста і пазіцыя Украіны была ў тым, што калі лідар Расійскай Федэрацыі будзе ўдзельнічаць у саміце, Украіна не будзе», — сказаў Зяленскі.

«Пабачым, як будзе ў будучыні. Сёння я размаўляў з прэзідэнтам Інданэзіі. Мы падтрымліваем адносіны. У любым выпадку, мы былі сёння запрошаныя. Пабачым. Некалькі дзён засталося», — дадаў Зяленскі.

Саміт «Вялікай дваццаткі» адбудзецца ў Інданэзіі 15-16 лістапада. Як паведамлялася, раней Зяленскі заяўляў, што ўдзел Украіны ў восеньскім саміце G20 будзе залежаць ад сітуацыі ў краіне і ад складу ўдзельнікаў саміту.

Уладзімір Пуцін не выключае магчымасці свайго візіту на саміт, але яшчэ «думае». 

Nashaniva.com