У двух расійскіх міністраў адключылася святло падчас анлайн-нарады з Пуціным

Тры вежы ў прэстыжным раёне Масква-Сіці ў цэнтры расійскай сталіцы засталіся без святла. Электрычнасць адключылася ў комплексе IQ-квартал, у якім, у прыватнасці, размешчаныя тры дзяржведамствы — Міністэрства эканамічнага развіцця, Міністэрства прамысловасці і гандлю, Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый. А якраз у гэты час ішла нарада з Пуціным.

03.11.2022 / 19:52

Тое, што міністэрствы засталіся без святла, было бачна падчас жывой трансляцыі нарады з удзелам Уладзіміра Пуціна.

На трансляцыі відаць, што кіраўнікі Мінэканамразвіцця Максім Рашэтнікаў і Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў сядзяць у цемры.

Праўда, да таго моманту, як Рашэтнікаў павінен быў рабіць свой даклад, электрычнасць чыноўнікам усё ж такі ўключылі.

Nashaniva.com