У Расіі выдалілі інфармацыю аб нерухомасці камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне

Маёмасць Сяргея Суравікіна дагэтуль была засакрэчаная, але калі раней афіцыйным уладальнікам кватэр і таўнхауса генерала была пазначаная Расійская Федэрацыя, то цяпер у рэестры наогул няма інфармацыі аб гэтай нерухомасці, піша тэлеграм-канал «Можем объяснить».

03.11.2022 / 16:56

З базы зніклі, у прыватнасці, участак генерала, дзе знаходзіцца 288-метровы таўнхаус, і 108-метровая кватэра ў Маскве. Гэтыя аб'екты былі пазначаныя ў дэкларацыі Суравікіна за 2019 год.

Акрамя гэтага, з Расрэестра знікла інфармацыя аб кватэры жонкі генерала Ганны Суравікінай.

Раней паведамлялася пра выдаленне інфармацыі пра былую маёмасць генерала, у прыватнасці, дома на Рублёўцы плошчай амаль 700 «квадратаў», а таксама пра бізнэс яго жонкі: швейцарскую клініку амаладжэння і фірму па здабычы карысных выкапняў.

Nashaniva.com