Жыхар Рэчыцы паказаў расійскім вайскоўцам сярэдні палец — яго дэманстратыўна затрымалі 

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 40-гадовага жыхара Рэчыцы Паўла Гушчы, піша «Вясна».

03.11.2022 / 16:52

Паводле іх, мужчына паказаў праязджаючым расійскім вайскоўцам сярэдні палец. За гэта яго прыехалі затрымліваць амапаўцы ў поўным абмундзіраванні.

На «пакаяльным» відэа Паўла прымусілі прасіць прабачэння і сказаць, што ён памыляўся ў тым, што расійскія войскі з Беларусі атакуюць Украіну — на самай справе яны нібыта «ахоўваюць нас».

Паведамляецца, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.

Nashaniva.com