«Хамӑр Ял». Бунт расійскіх мабілізаваных з Чувашыі працягнуўся

У вайсковай частцы ва Ульянаўску, дзе праходзіць «баявое зладжванне» мабілізаваных, вайскоўцы абурыліся тым, што ім пасля мабілізацыі не выплацілі абяцаную аднаразовую грашовую выплату і ўтрымліваюць у нездавальняючых умовах.

02.11.2022 / 21:52

На відэа, знятым у размяшчэнні вайсковай часткі ноччу, група салдат колькасцю больш за 100 чалавек выкрыквае нацыянальны лозунг «Хамӑр Ял», што перакладаецца як «Землякі». Пасля ўсе пачынаюць скандаваць па-руску «Один за всех и все за одного».

Чытайце таксама:

Больш за 100 мабілізаваных з Чувашыі зладзілі бунт у навучальным цэнтры

Nashaniva.com