У Якуціі жыхары не змаглі прагаласаваць за правядзенне інтэрнэта з-за яго адсутнасці

У Расіі Міністэрства лічбы праводзіць галасаванне за правядзенне высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту ў пасёлкі і вёскі з насельніцтвам ад 100 і 500 чалавек. Аднак жыхары аддаленых вёсак Якуціі скардзяцца, што не могуць удзельнічаць у праекце праз недастатковую хуткасць сеткі для галасавання, паведамляе Sakhaday.ru

02.11.2022 / 13:24

«Людзі з маленькіх вёсак пішуць, што гэта нейкі здзек. Пішуць, як галасаваць за інтэрнэт без інтэрнэту, кажуць, каб галасаваць трэба мець інтэрнэт», — сказала дэпутат Іл Тумэна (мясцовага парламента) Алена Галамарава.

Акрамя таго, жыхары невялікіх вёсак асцерагаюцца таго, што яны не набяруць дастатковую колькасць галасоў з-за малой колькасці насельніцтва.

Напрыклад, у вёсцы Ніжнеянск няма ні паштовага аддзялення, ні сувязі.

Nashaniva.com