Сталі вядомыя імёны мінчукоў, затрыманых за вывешванне беларускага і ўкраінскага сцягоў

Паводле прэс-службы МУС, у пачатку кастрычніка на скрыжаванні вуліц Рафіева і Семянякі шасцёра мінчукоў вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Быў названы толькі іх узрост — ад 34 да 36 гадоў. Прапагандыстка «СБ» Людміла Гладкая пайшла ў СІЗА на допыт затрыманых і зрабіла традыцыйна прыніжальны рэпартаж пра іх.

02.11.2022 / 11:37

Скрыншот відэа

У рэпартажы Гладкая называе імёны затрыманых, таксама апублікаваныя іх фота, згадваецца занятак некаторых з іх. Гэта:

Ігар Цяпцееў, індывідуальны прадпрымальнік;

Юрый Несцярэнка, афіцыйна не працуе;

Віктар Грынько, галоўны спецыяліст банка, начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій кампаніі;

Валерый Балабешка, электрамеханік па ліфтах;

Уладзімір Савельеў;

Ігар Цікач.

Паводле МУС, мінчукі правялі акцыю ў дзень, калі быў падарваны Керчанскі мост. Адзін з іх сфатаграфаваў сцягі і даслаў здымкі інтэрнэт-рэсурсам, якія лічацца «экстрэмісцкімі». Заведзена крымінальная справа за злоснае хуліганства, што прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.

Nashaniva.com