Пад Ганцавічамі чалавек паспрабаваў за ноч украсці два аўтамабілі з аднаго падворка

Гэта здарылася ў вёсцы Любашава. 20-гадовы хлопец з двара мясцовага жыхара паспрабаваў украсці аўтамабілі «Ака» і «Сітраен Ксантыя».

02.11.2022 / 10:53

Адбылося ўсё наступным чынам. Пад раніцу хлопец вяртаўся дадому. У двары аднаго з дамоў ён убачыў легкавікі і вырашыў пракаціцца.

«Ака» была незачыненая, але ключоў у замку запальвання не было. Злачынца паспрабаваў завесці аўтамабіль, штурхнуўшы яго ўніз па вуліцы. Праехаўшы так каля 100 м, ён кінуў машыну і вярнуўся ў двор, дзе стаяў «Сітраэн» з ключамі ў замку запальвання. Запусціўшы рухавік, малады чалавек пачаў разварочвацца, але не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з агароджай. На шум выйшаў сусед, які і напалохаў злачынцу.

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com