Акупацыйная адміністрацыя Херсонскай вобласці пераехала ў Скадоўск

Гэта райцэнтр на беразе Азоўскага мора, прыкладна за 100 км на поўдзень ад Херсона. Ён быў акупаваны яшчэ ў лютым, і цяпер гэта глыбокі тыл для расійскіх войскаў.

02.11.2022 / 07:50

«Акупанты працягваюць прымусовае перамяшчэнне цывільнага насельніцтва на часова захопленых тэрыторыях Херсонскай вобласці. Вораг звяртаецца да запалохвання цывільных жыхароў, распаўсюджваючы інфармацыю аб магчымым падрыве плаціны Кахоўскай ГЭС. У той жа час мясцовае насельніцтва пазбаўлена сродкаў камунікацыі», — паведаміў Генштаб Украіны.

Nashaniva.com