У 2023 годзе ў Беларусі тройчы будуць «доўгія выхадныя»
Раман Галоўчанка падпісаў пастанову ўрада, якой прадуглежваецца перанос працоўных дзён у красавіку, маі і ў лістападзе 2023 года.
01.11.2022 / 18:58
Паводле гэтай пастановы, у наступным годзе беларусы тройчы будуць мець па 4 дні адпачынку — на Радаўніцу (22-25 красавіка), на Дзень Перамогі (6-9 мая) і «Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі» (4-7 лістапада).