Лукашэнка працягвае перадаваць Расіі вайсковую тэхніку 

Тэлеграм-канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміў, што 21 кастрычніка з чыгуначнай станцыі Урэчча ў Любанскім раёне адправілася ўжо сёмая група гружаных вагонаў-платформаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі.

01.11.2022 / 18:28

Фота ілюстрацыйнае

Гэтым разам 20 адзінак БМП-2, знятых з кансервацыі з 969-й базы рэзерву танкаў, накіраваліся спачатку ў Белгарадскую вобласць, а далей — у кірунку Луганска.

Пасля з'явілася інфармацыя, што 28 кастрычніка было вывезена яшчэ 28 танкаў Т-72А.

Па падліках праекта «Беларускі Гаюн», за апошні месяц рэжым Аляксандра Лукашэнкі перадаў Расіі: 

— як мінімум, 122 танкі Т-72А;

— 36—44 «Уралаў»;

— 20 БМП-2.

Акрамя таго, па падліках «Гаюна», у Расію з Беларусі за сем апошніх месяцаў было адпраўлена больш за 65 тысяч тон (1940 вагонаў) боепрыпасаў.

Nashaniva.com