Маці чатырох дзяцей далі паўтара года калоніі за ўдзел у маршы

У судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд палітзняволенай Іне Пановай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей, паведамляе «Вясна». 

01.11.2022 / 16:32

Падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны. 

Тое, што Іна была на маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.

Nashaniva.com