У Крэве аднавілі вежу-дазорцу ФОТАФАКТ

5 лістапада ў Крэве ўрачыста адкрыюць вежу-дазорцу на Юравай гары каля Крэўскага замка. Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прэзентуе з гэтай нагоды цэлую культурную праграму. А тым часам ужо з'явіліся здымкі гэтай вежы.

31.10.2022 / 20:12

Новы турыстычны аб'ект узведзены на сродкі мінскай фірмы «Фомар». Архітэктарам яго быў Андрэй Шулаеў, каардынатарам праекта — Алена Бобіна, археалагічны нагляд рабіў гісторык Алег Дзярновіч.

Урачыстае адкрыццё вежы-дазорцы запланаванае на 5 лістапада, 15.00.

Больш падрабязна пра гэты аб'ект чытайце:

Побач з Крэўскім замкам з'явіцца дазорная вежа 

Nashaniva.com