Авіакампанія Ryanair ладзіць распродаж квіткоў з Літвы і Польшчы. Куды можна паляцець

Авіакампанія Ryanair сёння праводзіць продаж танных квіткоў на рэйсы з 1 лістапада па 15 снежня. «Наша Ніва» паглядзела, куды можна паляцець. 

31.10.2022 / 16:32

Фота: wikimedia.org

Танныя квіткі можна забраніраваць толькі сёння. 

Напрыклад, паляцець з Вільні ў Дублін каштуе ад 16,99 еўра (у залежнасці ад дня вылету). На Мальту — ад 21,99 еўра. 

З Каўнаса прапануюць квіткі ў Мадрыд, Пафас, Брысталь. Цэны стартуюць ад 19,99 еўра. 

Нашмат больш рэйсаў па прыемнай цане ёсць з Польшчы.

З Кракава ў Капенгаген можна паляцець за 17 еўра, адтуль жа ў Прагу — за 20 еўра. З Гданьска да Дубліна — за 21 еўра.

З Варшавы, напрыклад, прапаноўваюць рэйс у Неапаль, квіток — 20 еўра. 

Паглядзець усе напрамкі можна на сайце авіякампаніі. 

Чытайце таксама: 

Бонсцікі ў «Еўраопце» стануць платнымі. Што здарылася?

Міністр гандлю патлумачыў, колькі павінна каштаваць разабраная курыца

З 1 лістапада вырасце бюджэт пражытковага мінімуму

Nashaniva.com