У Віцебску да «дня кастрычніцкай рэвалюцыі» ладзяць гульню «Вораг народа»

На 3 лістапада ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава анансавана мерапрыемства, прымеркаванае да чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Запланаваныя ў рамках года гістарычнай памяці мерапрыемствы дастаткова нечаканыя.

30.10.2022 / 17:36

Так, у 14.00 запланаваны разам з расійскімі калегамі з Пскоўскага ўніверсітэта анлайн-кінапрагляд папулярнай у савецкі час ідэалагічнай казкі Аркадзя Гайдара пра Мальчыша-Кібальчыша з наступным абмеркаваннем.

Але найбольш інтрыгоўнае — мерапрыемства, прызначанае на 17.00. На гэты час запланаваная настольная ролевая гульня «Вораг народа», якая будзе праводзіцца па матывах гульні «Мафія». 

1937 год вяртаецца ў Беларусь на ўсіх узроўнях.

Nashaniva.com