Ахвярамі цісканіны ў Сеуле сталі 59 чалавек, 150 пацярпелі

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на экстраныя службы. 

29.10.2022 / 20:37

Выданне The Korea Herald адзначыла, што для жыхароў Сеула гэта першыя з пачатку пандэміі выхадныя перад Хэлоўінам, калі не трэба выконваць каранавірусныя абмежаванні. 

Паведамляецца, што 29 кастрычніка ў раёне Ітхэвон маглі сабрацца каля 100 тысяч чалавек.

Nashaniva.com