Музыку Уладзіслава Плюшчава зноў будуць судзіць

Стала вядома, што над гітарыстам «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславам Плюшчавым 10 лістапада адбудзецца суд па новай крымінальнай справе. Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак). Справу будзе разглядаць суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка, піша «Вясна».

28.10.2022 / 22:10

4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў і канфіскавалі ягоны асабісты аўтамабіль.

Сёння ў Мінгарсудзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіслава, але вынік праваабаронцам невядомы.

Nashaniva.com