Марк Цукерберг за адзін дзень страціў 11 мільярдаў даляраў

За ўчарашні дзень маёмасны стан Марка Цукерберга зменшыўся на 11 млрд даляраў, у рэйтынгу самых багатых людзей свету ён рэзка апусціўся з 25-га на 29-е месца. Няўдачы Цукерберга звязаныя з абвалам акцый кампаніі Meta пасля публікацыі фінансавай справаздачнасці за трэці квартал 2022 года.

28.10.2022 / 16:36

У справаздачы гаворыцца, што выручка кампаніі скарацілася на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а выдаткі выраслі на 19%.

На фоне гэтых навін у чацвер увечары акцыі Meta рэзка патаннелі амаль на 25% — да самага нізкага ўзроўню са снежня 2016 года, адзначае часопіс Forbes.

У цэлым з пачатку года акцыі Meta патаннелі на 74%, а капітал Цукерберга паменшыўся прыкладна на 100 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Першае паўгоддзе 2022 года — рэкорднае па збядненні найбагацейшых людзей свету

Nashaniva.com