Беларусь за 9 месяцаў страціла больш за 50 тысяч работнікаў

У верасні ў Беларусі працавалі 4 млн 194 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Гэта новы гістарычны мінімум па колькасці занятых у эканоміцы.

27.10.2022 / 19:47

На пачатку года ў краіне было 4 млн 245 тыс. занятых — атрымліваецца за дзевяць месяцаў іх паменела на 50 тысяч.

У верасні эканоміка страціла больш за 7 тысяч работнікаў.

Nashaniva.com